Уга Чавэс |
Зборнік сваіх вершаў і прозы пад назвай «Вэнэсуэльскі дзёньнік» гомельскія майстры пяра перадалі Ўга Чавэсу праз пасла Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньеса.
Як прызнаюцца ўдзельнікі праекту, самі яны ў Лацінскай Амерыцы ніколі не былі, а ідэя ўзьнікла пасьля віртуальнага знаёмства праз Інтэрнэт і літаратуру з гісторыяй і культурай Вэнэсуэлы.
Творы перакладуць на гішпанскую мову, каб Чавэс іх змог прачытаць.