Нядаўна нам паказалі, як падчас візіту ў Туркменістан Аляксандр Лукашэнка абкатвае велатрэк ў Ашхабадзе. Але назіраць прэзідэнта на ровары ў апошні час можна і дома, распавядаюць чытачы Tut,by. У «Мінск-Арэне» ім даводзілася гуляць у бадмінтон, калі прэзідэнт побач круціў педалі.

Аляксандр Лукашэнка на велатрэку Алімпійскага гарадка, 11 снежня 2015. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на велатрэку Алімпійскага гарадка, 11 снежня 2015. Фота: president.gov.by

Мінчук Яўген рэгулярна ходзіць на трэніроўкі на велатрэк (ядро выдзелена пад заняткі бадмінтонам і тэнісам). Якое ж было яго здзіўленне, калі ў адзін з будных дзён ён асабіста назіраў там прэзідэнта.

Яшчэ на падыходзе да «Мінск-Арэне» маладога чалавека збянтэжыла вялікая колькасць супрацоўнікаў ДАІ. На ўваходзе ў яго дагледзелі сумку і накіравалі ў іншую распранальню - не ў тую, што звычайна. Па шляху на корты ахоўнікаў ён не назіраў - бачыў толькі мужчыну з навушнікам.

— Калі зайшоў на велатрэк, адразу ж пачуў гучны голас нашага прэзідэнта. Ён раіў сваім калегам па веласпорце, куды і як правільна ехаць. Побач з прэзідэнтам было агулам чалавек 10.

Па словах Яўгена, трэніроўка праходзіла ў звычайным рэжыме. Людзей з аховы было няшмат. У нейкі момант на велатрэку з'явіўся сын прэзідэнта Мікалай, але на ровары ён не катаўся.

Як пазней распавялі Яўгену трэнеры, перыяд катання на ровары ў Лукашэнкі надыходзіць зімой.

Сваімі ўражаннямі аб супольных трэніроўках з прэзідэнтам падзялілася таксама мінчанка Марына. Звычайна для заняткаў бадмінтонам трэба папярэдне браніраваць час, распавядае яна. У той дзень, за гадзіну да выхаду, ёй патэлефанавалі з адміністрацыі «Мінск-Арэны» і папрасілі не прыходзіць, спасылаючыся на тое, што хакейны клуб выкупіў корты. З прынцыпу сям'я Марыны вырашыла не адмяняць трэніроўку.

На ўваходзе ў будынак іх таксама чакаў надгляд. Марына пацікавілася ў іншых наведвальнікаў, што адбываецца. На што ёй цалкам спакойна адказалі, што прэзідэнт катаецца на ровары.

Зайшоўшы ўнутр, акрамя Аляксандра Лукашэнкі субяседніца назірала ў зале яго сына Мікалая, які гуляў з інструктарам ў бадмінтон. Звычайных наведвальнікаў на веладроме было разы ў 4 разы менш, чым звычайна.

У Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Tut.by пацвердзілі, што Аляксандр Лукашэнка апошнім часам рэгулярна займаецца веласпортам. Па словах намесніка старшыні Віталя Жмако, прэзідэнт імкнецца прыязджаць на велатрэк 2 разы на тыдзень.

Адразу пасля запуску велатрэка ў 2009 годзе кіраўнік дзяржавы займаўся з вядомымі спартоўцамі - Наталляй Цылінскай, Васілём Кірыенка. Зараз, калі Лукашэнка набраўся дастаткова вопыту, ён аддае перавагу трэніравацца адзін або з гасцямі, распавядае прадстаўнік федэрацыі.

— А вы самі каталіся з прэзідэнтам? — пытаем.

— Першапачаткова таксама з ім катаўся, так. Па ўзроўні падрыхтаванасці скажу так — добры. Калі б ён з дзяцінства займаўся веласпортам, думаю, ён быў бы добрым спартоўцам.

Нагадаем, летась Лукашэнку рабілі планавую аперацыю пасля спартыўнай траўмы. Прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант запэўніла, што сёння праблем са здароўем у кіраўніка дзяржавы няма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?