То не ралля — то газон у цэнтры Мінска. Зусім побач з плошчай Якуба Коласа. На Залатой Горцы за Пушкінскай бібліятэкай, каля дзіцячай паліклінікі.

Як і шмат дзе ў Мінску, тут бракуе месцаў для паркоўкі, таму машыны перыядычна ставяць проста на зямлі. Глядзяцца такія стаянкі дзіка.

Так сама выглядае ўвосень і ўзімку добрая траціна мінскіх двароў — скрозь, дзе бардзюры нізкія.

Гораду пара мяняць падыходы да планавання і ўпарадкавання двароў. Лепш хай будзе менш газонаў, але больш замошчаных парковачных месцаў. Не можа лічыцца сучасным і камфортным горад, дзе ў кожным двары плюхае гразюка, як каля дапатопнай свінафермы.

З майго досведу, у еўрапейскіх мегаполісаў газонаў менш, пліткі і асфальту больш, але балота там няма, як правіла. Лужкоў там менш, але тыя, што ёсць, абгароджаныя бетоннымі ці каменнымі слупочкамі.

А такія ўчасткі дарма толькі лічацца ў нас зялёнай зонай. Усё адно ні хараства, ні кіслароду яны не дадаюць.

Прыватна грамадзяне з гэтым нічога не зробяць. Тут павінна быць мэтаскіраваная палітыка муніцыпальных уладаў.

А вы як лічыце? Ці трэба павялічваць парковачныя зоны за кошт газонаў? Якое планаванне двароў вам падаецца ідэальным?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?