Гэта ўжо чацвертае выданне голага календара жаночай вяслярнай каманды з University of Warwick, што ў Ковентры (Вялікабрытанія). Выданне, якое ў мінулым годзе выклікала вялікае забурэнне ў Фэйсбуку, мае заданне «пашыраць свядомасць у пытанні ўласнага цела», а ўсе сродкі ад купленых асобнікаў календара пераказваюцца на Macmillan Cancer Support, адзін з найбуйнейшых брытанскіх фондаў, што змагаецца з ракам.

Год таму старонка вяслярак з Ковентры была адзначаная ў Фэйсбуку як парнаграфічная і выдаленая з сэрвісу. Узнялася хваля абурэння, адміністратары атрымалі мноства паведамленняў, аўтары якіх патрабавалі вяртання фан-старонкі. FB ўрэшце прыслухаўся, і спартсменкі вярнуліся ў найвялікшую сацыяльную сетку ў свеце.

Фота з выпуску 2016 рабіліся на кампусе, а таксама падчас лагера ў Галандыі. Гэтым разам фанаты могуць замовіць нават спецвыпускі або дадатковыя здымкі са сваімі фаварыткамі. Дзякуючы гэтаму, спадзяюцца стваральніцы, удасца падтрымаць фонд яшчэ большай сумай,чым летась (тады было сабрана 12 тысяч фунтаў стэрлінгаў).

Элі, адна са старэйшых спартсменак у камандзе, спадзяецца, што ў дадатак дзяўчаты перастануць саромецца ўласных целаў і будуць добра пачувацца ў сваёй скуры – гэта яшчэ адзін плюс акцыі.

«Наш каляндар на 2016 год змяшчае частку з вашых улюбёных, вядомых твараў, але таксама нямала цікавых новых спартовак і некалькі пачатковак, якія мелі жаданне ўзяць удзел у гэтым цудоўным праекце», — гаворыцца ў анатацыі да календара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?