«Міс свету 2015» стала Мірэя Лалагуна Роя з Іспаніі, паведамляюць інфармагенцтвы.
AP
Другое месца дасталася 22-гадовай прадстаўніцы Расіі Сафіі Нікітчук.
«Міс свету» — адзін з найстарэйшых конкурсаў прыгажосці. Упершыню ён прайшоў у Вялікабрытаніі ў 1951 годзе. Па правілах пераможца атрымлівае права на працягу года пражываць у Лондане. Акрамя таго, па кантракце ў яе абавязкі ўваходзіць удзел у дабрачынных паездках па ўсім свеце.
Сёлета спаборніцтва прыгажунь адбылося ў кітайскім горадзе Санья на востраве Хайнань. У ім узялі ўдзел дзяўчыны з 110 краін свету. У 2015 годзе Беларусь у конкурсе не ўдзельнічала.