Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Як адзначаецца ў віншаванні, КДБ «эфектыўна вырашае адказныя задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, абароне яе канстытуцыйнага ладу ад знешніх і ўнутраных пагроз, уносіць важкі ўклад у падтрыманне сацыяльна-палітычнай стабільнасці і правапарадку ў грамадстве».

Дата прафесійнага свята спецслужбаў звязаная са стварэннем 20. снежня 1917 года Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК) па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, пераемнікам якой з'яўляецца КДБ. Дзень работніка органаў дзяржаўнай бяспекі адзначаецца сёння і ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?