У Іспаніі пачалося галасаванне на выбарах у парламент, якія ў краіне называюць «гістарычнымі».

Паводле прагнозаў, яны пакладуць канец двухпартыйнай сістэме, якая праіснавала больш за тры дзесяцігоддзі, перадае РІАН.

На 350 месцаў у кангрэсе дэпутатаў (ніжняя палата) і 208 сенацкіх месцаў прэтэндуюць 4353 чалавекі — 2263 мужчын і 2090 жанчын. Сваіх кандыдатаў вылучылі 13 партый і аб'яднанняў.

Правядзенне выбараў абыдзецца дзяржаўнаму бюджэту ў 130,24 млн еўра.

Апытанні, якія праводзяцца напярэдадні выбараў, сведчаць, што першае месца зойме кіруючая ў Іспаніі апошнія чатыры гады правая Народная партыя, аднак яна не зможа атрымаць абсалютную большасць. Яшчэ тры партыі прэтэндуюць на тое, каб заняць наступныя тры месцы — Іспанская сацыялістычная рабочая партыя на чале з Педра Санчасам, правацэнтрысцкая «Грамадзяне» на чале з Альбертам Рыверам (гэтая партыя з'явілася ў Каталоніі дзесяць гадоў таму і адстойвае тэрытарыяльную цэласнасць краіны), і Podemos на чале з Пабла Іглесіясам, якая зарадзілася на аснове грамадскага руху 15М і афіцыйна стала партыяй толькі ў студзені 2014 года.

Фармаванне кабінета ў Іспаніі залежыць ад тых кааліцый, якія будуць сфармаваныя па выніках выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0