На цэнтральнай
плошчы Наваполацку

30 сакавіка групы «скінхэдаў» ўчынілі некалькі нападаў на моладзь і грамадзян Наваполацку. Прычым, як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, найбольш пацярпела ад іх дзеяньняў нефармальная моладзь, якая па вечарах зьбіраецца ў цэнтры горада, хаця былі зьбітыя і звычайныя прахожыя.

«Да нас зь сябрам наблізіўся натоўп з 20-30 чалавек. Усе яны былі бязь верхняга адзеньня. У чорных кашулях. Мы зь сябрам кінуліся наўцёкі, кожны ў свой бок. Мне пашанцавала: частку скіноў (а гэта былі менавіта яны) ад мяне адрэзаў аўтамабіль, я амаль кінуўся на яго і пабег далей. А вось сябра жорстка збілі. Калі потым разам з бацькам маёй дзяўчыны мы забіралі яго ад «Космасу», куды ён дайшоў сам, яго твар быў разьбіты, вока заплыло. Яго адбілі людзі, што праходзілі недалёк.

Тым жа вечарам, калі ўцякаў, бачыў, як у двары дому № 23 па вуліцы Маладзёжнай скіны зьбівалі мужчыну, побач зь ім крычала маладзенькая дзяўчына, можа, нават ягоная дачка. Яму таксама дапамаглі людзі, што павыбягалі з дому», — прыводзіць сьведчаньні відавочцы ximik.info

Прыкра, што цягам некалькіх гадзінаў на вуліцах Наваполацку не зьявілася ніводнага міліцэйскага патруля, што дазволіла фашыстоўскім групоўкам беспакарана парушаць грамадзкі парадак, — зазначае spring96.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0