У сувязі з пераносам працоўных дзён у Мінску змяняецца рэжым працы прыгарадных аўтобусаў.

Паводле інфармацыі «Мінсктранса», 24 снежня (у чацвер) прыгарадныя аўтобусы будуць працаваць па графіку пятніцы; 25 снежня (пятніца) — па графіку суботы; 31 снежня (чацвер) — пятніцы.

1 студзеня (пятніца) прыгарадныя аўтобусы будуць хадзіць па нядзельным графіку; 6 студзеня (серада) — па графіку пятніцы; 7 і 9 студзеня (чацвер і пятніца) — суботы.

15 студзеня (пятніца) аўтобусы будуць хадзіць па графіку чацвярга; 16 студзеня (субота) — пятніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?