Удары, нанесеныя, як мяркуецца, расійскай авіяцыяй па горадзе Ідліб на паўночным захадзе Сірыі ў нядзелю, забілі вялікую колькасць мірных жыхароў, паведамляе Reuters.

Як мінімум шэсць удараў трапілі па рынку ў цэнтры горада, урадавых будынках і жылых раёнах. Больш за 150 чалавек атрымалі раненні. Ратавальнікі пацвердзілі смерць 43 чалавек, яшчэ каля 30 цел чакаюць апазнання. Пад заваламі, кажуць ратавальнікі, знаходзіцца яшчэ шмат загінулых. 

Мяркуючы па інфармацыі з незалежных сірыйскіх крыніц, колькасць выпадковых ахвяраў расійскіх авіяўдараў у разы большая, чым у выніку ўдараў заходняй кааліцыі. Магчыма, прычына ў меншай дакладнасці расійскіх ракет і бомбаў і горшай выведцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0