Новы экспазыцыйны сэктар «Мястэчка» зьявіцца ў Дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, які знаходзіцца пад Менскам.
Разьдзел будзе прысьвечаны промыслам і рамёствам беларусаў. Тут будуць сабраны ўзоры драўлянай народнай архітэктуры з усіх абласьцей Беларусі: хаты, сьвірны, млыны, карчма, цэрквы, якія былі перавезены з розных куткоў краіны.
У музэі з 6 заплянаваных сэктараў, якія павінны прадстаўляць 6 гісторыка‑этнаграфічных рэгіёнаў нашай краіны, поўнасьцю скончаны толькі 3 — Цэнтральная Беларусь, Паазёр’е і Падняпроўе.
Фота Юліі Дарашкевіч