Нацыянальны ўрад Шатляндыі разглядае магчымасьць атрыманьня ўласнай дамэннай зоны ў Сеціве «.sco». Такая прапанова была высунутая Шатляндзкай Партыяй Незалежнасьці (ШПН) і падтрыманая прэм’ер‑міністрам Шатляндыі.

На дадзены момант ўсе часткі Аб’яднанага Каралеўства, уключаючы Паўночную Ірляндыю, Уэльс і ўласна Вялікабрытанію, выкарыстоўваюць дамэнную зону «.uk». Аднак, напрыклад, Каталёнія, якая прэтэндуе на незалежнасьць, але фармальна застаецца рэгіёнам Гішпаніі ад 2005‑году займела права на ўласны дамен «.сat».

ШПН на сёньня не займае дамінуючага становішча ў шатляндзкім парлямэнце і яе ідэя наўрад ці б была пачутая, аднак прапанова аб атрыманьні ўласнага дамэну вельмі зацікавіла мясцовага прэм’ера Алекса Сэлмона, які прапанаваў падаць афіцыйны запыт ў ICANN.

Шатляндзкія палітыкі мяркуюць, што атрыманьне дамэну «.sco» паспрыяе ўмацаваньню Шатляндыі як брэнда ў сьвеце.

Generation.bY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0