30 сакавіка ў раёне пункту пропуску «Казловічы» , непадалёк ад лініі дзяржмяжы берасьцейскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў незаконна прабрацца ў Польшчу, а пасьля ў Нямеччыну ў пошуках лепшай долі.

У небаракі знайшлі мапу і схему аўтамабільных дарог ад Берасьця да Бэрліна і расейска‑нямецкі размоўнік.

За мінулы месяц гэта ўжо чацьвёрты выпадак затрыманьня памежнікамі незаконных транзытных эмігрантаў, якія кіраваліся ў краіны Эўразьвязу.

Паводле прэс-цэнтру Дзяржпамежкамітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0