26 снежня 2015 года а 12.30 адбудзецца адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутаўскіх могілках ва Ушачах.

Праезд: па трасе на Полацк, у Сарочыне налева да Ушачаў, у саміх Ушачах пасля галоўнага скрыжавання пільнуйце паварот налева (там стаіць указальнік «Радзіма Петруся Броўкі»). Хто захоча пабачыць хату дзядзькі Рыгора, то яе адрас — Школьная, 6.

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Менску. Згодна з апошняй воляй, быў пахаваны поруч з мамай у родных Ушачах.

Пакінуў запавет: «Калі я адыду, пастаўце мне / Сівы валун і крыж на валуне…»

Грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам, з усяе раіны перадавалі жорны для аздаблення пахавання. Чынную ўсебаковую дапамогу аказаў Ушацкі райвыканкам. Вырабіў помнік з ушацкага валуна скульптар Ігар Засімовіч.

16 лістапада 2015 года супрацоўнікі Авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусцілі 2,5-тонны валун на магілу. Рэпартаж з месца падзей — па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0