Восем моладзевых актывістаў былі арыштаваныя сёньня ў Менску ў часе флэшмобу ў падтрымку Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, справа аб ліквідацыі якога разглядаецца ў Вярхоўным судзе. Некалькі дзясяткаў маладых людзей на знак падтрымкі пісьменьніцкай арганізацыі прыйшлі да будынку Вярхоўнага суду і сталі дэманстратыўна чытаць кнігі беларускіх пісьменьнікаў. Восем чалавек былі схопленыя супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным і дастаўленыя ў гарадзкое аддзяленьне міліцыі №1 на вуліцы Леніна.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0