Пасля аднадзённага перапынку ў Беларусі зноў зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды, паведамляе БелаПАН.

26 снежня на значную частку Брэсцкай вобласці і паўднёвы захад Гомельскай і Гродзенскай абласцей распаўсюдзілася вельмі цёплае паветра. У выніку абнавіўся абсалютны максімум дня. Цяпер ён складае +12,4. Такая тэмпература была зафіксавана ў Высокім (між тым па прагнозе сіноптыкаў ў суботу на паўднёвым захадзе чакалася да плюс 9).

На астатняй тэрыторыі максімальная тэмпература не перавысіла 3-5 градусаў цяпла. Пры гэтым мяжа паміж цёплымі і прахалоднымі паветранымі масамі была вельмі вузкай. Калі ў Баранавічах было 3,6 градуса, то ў Івацэвічах, размешчаных менш як у 70 км, — 10,4.

27 снежня кантрасныя тэмпературы захаваюцца. Калі ў Віцебску днём будзе ўжо невялікі мароз (2-4 градусы), то ў Брэсце па-ранейшаму будзе цёпла (плюс 6—8). Тут тэарэтычна магчыма абнаўленне рэкорду дні (9 градусаў у 2011 годзе).

Сайт pogoda.by прагназуе, што ў ноч на панядзелак пройдзе моцны снег, завіруха. А ў ноч на аўторак пахаладае ў Мінску да мінус 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0