Хлопчык запалкі ў камодзе знайшоў:
«Зараз для таты зраблю фаер-шоу!»
Тата папругу знайшоў у камодзе.
Попа баліць. Фаер-шоў больш не ў модзе.

Сёння ў кнігарні «логвінаЎ» а 14-й гадзіне Андрэй Хадановіч чытае «Нататкі таткі», спявае песенькі, а таксама палохае жахлівымі страшылкамі і страшнымі жахалкамі! Прыводзьце дзетак, будзе вусцішна!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0