На гэтых выхадных касавыя зборы апошняга выпуску галівудскага фільма «Star Wars 7» пераваляць за мільярд даляраў.

Фільм збірае поўныя залы ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.

Зміцер Панкавец пра «Зорныя войны»: Чаму зло перамагае

* * *

Зорныя войны: абуджэнне сілы
Рэжысёр: Джэй Джэй Абрамс 135 хв, ЗША

Праз трыццаць гадоў пасля гібелі Дарта Вейдэра і Імператара галактыка па-ранейшаму ў небяспецы. Першы Ордэн на чале з таямнічым Сноўкам і яго правай рукой Кайлі Рэнам ідзе па слядах Імперыі, спрабуючы захапіць усю ўладу. У гэты нялёгкі час на планеце Джаку лёс зводзіць дзяўчыну Рэй і былога штурмавіка Першага Ордэна Фіна з героямі часоў вайны з Імперыяй — Ханам Сола, Чубакам і лідаркай Паўстанцаў генералам Леяй. Разам яны павінны даць бой Першаму Ордэну, аднак становіцца відавочна, што толькі джэдаі могуць спыніць Сноўка і Кайлі Рэна…

Роля Рэй дасталася маладой брытанскай акцёрцы Дэйзі Рыдлі. Яе напарнікам, паўстанцам По Дэмеранам, стаў гватэмалец Оскар Айзэк, вядомы па музычнай стужцы «Унутры Льюна Дэвіса» (2013) і намінаваны за галоўную ролю на «Залаты глобус».

Стваральнікі стужкі імкнуліся па магчымасці выкарыстоўваць рэальныя месцы для здымак (у ваколіцах Абу-Дабі, Лондана і на выспе Скелінг-Майкл у Ірландыі). Спецыяльна для здымак быў пабудаваны касмічны карабель «Тысячагадовы сокал».

Першым новую серыю «Зорных войнаў» убачыў Дэніэл Флітвуд з Тэхаса. Флітвуду было ўсяго 32 гады, але ён паміраў ад раку, і шанцаў дажыць да выхаду фільма ў пракат у яго не было. Анлайн-кампанія ў падтрымку хлопца прыцягнула ўвагу Disney. Яе кіраўніцтва дало дазвол паказаць яшчэ не змантаваную версію «Абуджэння сілы» ў яго дома. Перад праглядам Флітвуду патэлефанаваў рэжысёр Абрамс. Дэніэл памёр 10 лістапада 2015 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0