На чэмпіянаце свету па хакеі сярод моладзі, што праходзіць у Фінляндыі, зборная Беларусі прайграла другі матч.

Сёння беларусы саступілі Славакіі з лікам 2:4 (учора нашы хакеісты прайгралі Фінляндыі — 0:6).

У аўторак — матч супраць Расіі (17:00), у сераду — супраць Чэхіі (15:00).

Каманда, што зойме ў групе апошняе месца, будзе гуляць з найгоршай камандай групы А (тут выступаюць Швецыя, ЗША, Канада, Швейцарыя, Данія) за выжыванне ў элітным дывізіёне.

Матчы пройдуць 2, 3 і 5 студзеня (да дзвюх перамогаў).

Беларусы прабіліся ў элітны дывізіён год таму, дзевяць гадоў а гэтага гуляючы ў дывізіёне В.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0