Глускім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па п.п. 1,2, ч.2, арт. 139 (забойства дзвюх асоб, у тым ліку заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства затрыманы жыхар Бабруйска, 1977 г.н, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлены асобы загінулых. Імі аказаліся 28-гадовая жыхарка г. Бабруйска і яе 7-гадовы сын. Па папярэдніх дадзеных, якія маюцца ў распараджэнні следства, смерць абодвух наступіла ад шматлікіх колата-рэзаных і агнястрэльных раненняў.

Для высвятлення ўсіх абставін здарэння следствам прызначаныя розныя экспертызы, у тым ліку судова-медыцынскія, у дачыненні да падазраванага, а таксама трупаў.

У цяперашні час следчымі працягваюцца допыты сведак і сваякоў. Матыў здзяйснення злачынства высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0