На суд да Андрэя Кіма прыйшло шмат людзей. Самая вялікая судовая заля была цалкам занятая журналістамі, сябрамі Кіма. Многія засталіся на вуліцы, нехта стаяў у дворыку побач са здымачнай групай БТ.

Паседжаньне нельга было назваць ціхім. Пад вокнамі суду, што месьціццца ў будынку былога Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, моладзь уголас патрабавала вызваленьня Андрэя. Потым група спэцназаўцаў пачала адціскаць іх ад суду.

Вы таксама можаце спампаваць нашае відэа з YouTube сабе на кампутар (кожны файл відэа займае ў сярэднім 7—9 Мб). Як гэта зрабіць, чытайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?