Агенты Рассельгаснагляда знішчылі больш за 30 тон свежых шампіньёнаў. Яны былі ўвезены з Беларусі, але расійскія «нагляднікі» мяркуюць, што яны з Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнай управы нагляднага ведамства па Растоўскай вобласці.

Печаркі былі дастаўлены ў Расію дзвюма партыямі.

«У прычэпе на бачнай часткі грузу сапраўды знаходзіўся аднаразовы пластыкавы посуд, аднак пры далейшым надглядзе ўнутры прычэпа выяўленая прадукцыя — грыбы свежыя (шампіньёны), з наяўнасці этыкеткі змяшчае інфармацыю «печаркі свежыя, краіна паходжання — Польшча», - прыводзяцца ў паведамленні падрабязнасці дастаўкі першай партыі грыбоў.

Маса першай партыі складала 14,76 тон, другой — 16,7 тон.

Другая партыя суправаджалася дэкларацыяй, згодна з якой вытворцам прадукцыі з'яўлялася фермерская гаспадарка з Беларусі «Грыбная краіна».

«Дэкларацыя не зарэгістраваная ў сістэме Расакрэдытацыі, пратакол выпрабаванняў адсутнічае. Супрацоўнікамі ДПС аўтамабіль затрыманы і змешчаны на адказнае захоўванне», — гаворыць паведамленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0