Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь нагадвае, што 31 снежня завяршаецца перыяд абмену банкамі Рэспублікі Беларусь банкнотаў наміналам 50 рублёў узору 2000 года, якія выводзяцца з абарачэння.

З 1 студзеня 2016 г. па 30 чэрвеня 2016 г. уключна абмяняць названыя банкноты можна без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, якая кратная 100 рублям, толькі ў структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па наступных адрасах:

Мінск, вул. Талстога, 6;
Брэст, вул. Леніна, 9;
Баранавічы, вул. Савецкая, 77;
Пінск, вул. Першамайская, 44;
Віцебск, вул. Леніна, 17;
Полацк, пр-т Ф. Скарыны, 2;
Гомель, вул. Савецкая, 9;
Гродна, вул. Карбышава, 17;
Магілёў, вул. Ленінская, 50;
 Бабруйск, вул. Савецкая, 85.

З 1 ліпеня 2016 г. банкноты наміналам 50 рублёў узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0