Міністэрства па падатках і зборах Беларусі не падтрымлівае ідэю аб увядзенні падатку на багацце, заявіў міністр Сяргей Налівайка 29 снежня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА

«Мы не з'яўляемся прыхільнікамі гэтага падатку. На сённяшні дзень праз спажыванне пэўная катэгорыя грамадзян плаціць большы падатак на дададзены кошт», — сказаў Налівайка. 

Паводле яго слоў, задача падатковых органаў — стварыць умовы для выканання падатковых абавязацельстваў. «Важна, каб грамадзянам было больш выгадна выконваць падатковае заканадаўства, чым рабіць шэраг нейкіх захадаў па ўтойванні даходаў», — падкрэсліў Налівайка. 

Варта адзначыць, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў 2011 годзе прапанавала ўраду на 2012 год устанавіць падаходны падатак у 20% для «багатых» — грамадзян, чый штомесячны даход перавышае тысячу долараў. Гэтую меру прафсаюзамі прапанавалася «ўстанавіць на 2012 год у парадку выключэння», а дадатковы прыток сродкаў за кошт павелічэння стаўкі падатку накіраваць на аказанне падтрымкі малазабяспечаным грамадзянам. Прапанова ФПБ падтрыманая не была.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?