Саудаўская Аравія сфарміравала бюджэт-2016 з разліку сярэдняй цаны нафты $28 за бараль, паведамляюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы.

Аналітыкі мяркуюць, што гэта паказчык планаў Эр-Рыяда. Саудаўская Аравія здабывае самую танную нафту ў свеце. Таксама і яе вытворчыя магутнасці найбольшыя. Менавіта таму Аравія дыктуе цэны на сусветным рынку.

Ад 2014 Эр-Рыяд узяў курс на зніжэнне цаны для заваявання большай долі рынку.

Магчыма, цяперашняя палітыка краіны звязаная таксама з жаданнем аслабіць залежныя ад даходаў ад экспарту сыравіны Расію і Іран. Саудаўская Аравія таксама залежыць ад нафтавых даходаў. Але яе золатавалютныя рэзервы найбольшыя, а насельніцтва — найменшае. Таму Эр-Рыяд разлічвае «выматаць» канкурэнтаў. У прыватнасці, Расія і Іран — супернічаюць з аравійскімі шэйхамі ў Сірыі.

Саудаўскі бюджэт на 2016 прадугледжвае рэзкае скарачэнне субсідый грамадзянам і іншыя захады эканоміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?