tass.ru
Зорка французскага кінематографа Фані Ардан мае намер зняць новы фільм пад працоўнай назвай «Канапа Сталіна».
Карціна стане адаптацыяй аднайменнага рамана 2013 г. папулярнага ў Францыі пісьменніка Жана Даніэля Балтаса, паведамляе прэс-служба Масфільма.
Гісторыя разгорнецца ў 1950 годзе ў СССР: Малады мастак Данілаў адпраўляецца ў таемную рэзідэнцыю Сталіна, каб абмеркаваць праект манумента «Бацька народаў». Але ён яшчэ не ведае, што перад сустрэчай яму трэба прайсці страшны допыт, а яго дазнаўцам стане сам генерал Уласік …
Ужо вядома, што ролю Сталіна сыграе Жэрар Дэпард'ё.
Рэалізацыю праекта ўзяла на сябе кінавытворчай кампанія Leopardo Filmes, «Масфільм» для карціны прадаставіць касцюмы і рэквізіт.
***
Цікава, што Жэрар Дэпард'ё наведваў Беларусь у ліпені і сустракаўся з Лукашэнкам. Тады вялося пра яго ўдзел у фільме «Нармандыя — Нёман».
А вось Фані Ардан прыязджала на кінафестываль «Лістапад»