У адпаведнай катэгорыі (Seed / Angel) рэнкінгу найбуйнейшых стартап-інвестараў, складзенага рэсурсам mattermark.com, Fenox Venture Capital заняў 16 месца сярод 471 удзельніка.

Лідэрамі-анёламі сталі фонды Global Founders Capital, InVenture Partners і Vayner RSE.

Mattermark.com складае рэнкінгу на аснове актыўнасці фондаў і на эфектыўнасці укладанняў. Пры гэтым улічваюцца кампаніі, у партфоліо якіх не менш за 15 праектаў, і якія зрабілі хоць адну інвестыцыю на працягу апошніх 6 месяцаў.

Fenox Venture Capital, які ў 2011 годзе стварыў беларускі бізнэсмэн Віталь Арбузаў, заняў 230-е месца ў агульным рэнкінгу венчурных інвестараў. Усяго ў яго ўключаны 832 кампаніі-інвестара.

Да канца 2015 года ў партфоліа FVC ўваходзіла каля 70 праектаў, куды Віталь Арбузаў ўклаў свае і прыцягнутыя рэсурсы.

Сярод іх — інвестыцыі ў першага ў свеце сацыяльнага робата (Jibo Inc.) і вытворцы эканамічных электрамабіляў для паўднёва-ўсходняга рынку (Terra Motors).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?