Сёньня, 2 красавіка, моладзевыя актывісты (пяць чалавек) паспрабавалі правесьці пікет ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пікет быў прымеркаваны да Дня г.зв. яднаньня народаў Расеі і Беларусі.

Не пасьпелі разгарнуць расьцяжку «Расеі ‑‑ не, Эўропе — так!» і бел‑чырвона‑белыя сьцягі, як пад’ехала міліцыя. Дзьвюх дзяўчат загрузілі ў машыны і павезьлі ў пастарунак Цэнтральнага РУУСа міліцыі. Прычына затрыманьня ‑‑ правядзеньне незаконнага пікету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?