У заключным матчы моладзевага чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Фінляндыі, зборная Беларусі прайграла Чэхіі з лікам 3:5.

Трэба адзначыць, што нашы хакеісты выйгравалі па ходзе гульні з лікам 3:2, але не змаглі ўтрымаць перавагу.

Беларусь прайграла ўсе чатыры матчы групавога раўнду (таксама Фінляндыі, Славакіі, Расіі) і фінішавала на пятым месцы.

Цяпер ім давядзецца змагацца за права застацца ў элітным дывізіёне з найгоршай камандай групы А, зборнай Швейцарыі, якая разгромна прайграла ЗША 1:10.

Серыя Беларусь — Швейцарыя пройдзе да дзвюх перамогаў: 2, 3 і, калі спатрэбіцца, 5 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0