Аб’яднаная апазыцыя Зымбабвэ атрымала большасьць мандатаў у парлямэнце па выніках выбараў ды перамагла партыю прэзыдэнта Мугабэ.

Як паведаміў зымбабвійская ЦВК, апазыцыйны «Рух за дэмакратычныя перамены» атрымаў 96 месцаў, прапрэзыдэнцкі блёк «Афрыканскі нацыянальны саюз Зымбабвэ — Патрыятычны фронт» — 92 месцы, фракцыя, што аддзялілася ад РДП — дзевяць месцаў, яшчэ адзін мандат атрымаў незалежны кандыдат.

Раней апазыцыя заяўляла пра перамогу свайго кандыдата ўжо ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Зымбабвэ.

Глядзі яшчэ:
Яшчэ адна дыктатура захісталася

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0