Міліцыя канфіскавала ў Мінску ў грамадзяніна Расіі аўтамат Калашнікава і 152 патроны рознага калібра, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў.

Расіянін 1966 нараджэння затрыманы. Мужчына нідзе не працуе. Мае від на жыхарства ў Беларусі. Затрыманне правялі супрацоўнікі 10-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па месцы жыхарства.

Боепрыпасы і аўтамат знойдзеныя ў аўтамабілі расіяніна ў паркінгу. Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа па ч.2 арт.295 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0