Фото: Frederick M. Brown/Getty Images

Фото: Frederick M. Brown/Getty Images

Каля 700 тыс. гледачоў прыйшлі на Парад руж, які расцягнуўся на 5,5 міль (9 км). Каралеўскай прэміяй (Queen's Award) была ўзнагароджана кветкавая кампазіцыя «Абацтва Даўнтон» (The Downton Abbey) якую прадставіла зорка брытанскага серыяла амерыканская актрыса Элізабэт Макговэрн.

Фота: Frederick M. Brown / Getty Images

Фота: Frederick M. Brown / Getty Images

Падчас Параду руж было зладжана незвычайнае авіяшоу: самалёты стварылі надпіс з заклікам не галасаваць за кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, вядомага расісцкімі выказваннямі.

«Амерыка вялікая! Трамп — агідны. Хто заўгодна, але не Трамп», — такі надпіс зрабілі самалёты над Пасадэнай.

Фота Michael Owen Baker/AP

Фота Michael Owen Baker/AP

У стварэнні надпісу ўзялі ўдзел пяць самалётаў. Паветраныя апараты правялі ў небе над гледачамі больш за гадзіну. Заказчык публічнай акцыі застаецца невядомым, паліцыя вядзе яго вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?