Фота сайта irna.ir

Фота сайта irna.ir

Упершыню за апошнія пяць гадоў іранская кампанія атрымала за экспарт нафтапрадуктаў грошы праз зарэгістраваны ў Еўрасаюзе банк, распавёў агенцтву IRNA кіраўнік нафтахімічнай гандлёвай кампаніі Мехдзі Шарыф Никнафс (Managing Director of Petrochemical Commercial Company Mehdi Sharifi Niknafs).

Ён паведаміў, што гэта стала магчымым дзякуючы дамове, якую Іран падпісаў з адным з іспанскіх банкаў.

Як адзначыў Нікнафс, праз эмбарга Іран не мог пастаўляць нафтахімічную прадукцыю ў еўрапейскія краіны. Аднак пасля перамоваў, якія доўжыліся каля пяці гадоў, адбыўся прарыў у гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0