Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на цэнтральнае дыспетчарскае ўпраўленне ТЭК, за год у Расіі было здабыта больш за 534 млн тон нафты і газавага кандэнсату, што прыкладна на 1,4% больш, чым летась.

Акрамя таго, больш як на 10% вырас экспарт нафтапрадуктаў у краіны далёкага замежжа.

Адначасова на 1% знізіўся аб'ём здабытага ў Расіі за год прыроднага газу. У 2015 годзе яго было здабыта 635 млрд кубаметраў.

Расія раней здолела абагнаць Саудаўскую Аравію і выйсці ў сусветныя лідары па нафтаздабычы.

Пры гэтым на фоне рэзкага падзення коштаў на нафту здабычу павялічваюць амаль усе нафтаздабываючыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?