Увечары 1 студзеня нецвярозы кіроўца за рулём Volvo насмерць збіў жанчыну 1983 года нараджэння. Аварыя адбылася на трасе Мінск—Гродна насупраць вёскі Тарасава. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння. А кіроўца, 42-гадовы мінчук, з месца ДТЗ з'ехаў.
Жанчына стаяла на ўзбочыне дарогі. Пры гэтым на вопратцы ў яе былі святлоадбіўныя элементы.
Вінаватага аварыі ўдалося аператыўна вылічыць дзякуючы відавочцу ДТЗ, які паспеў запомніць марку аўтамабіля. Мужчыну затрымалі за 1,5 км ад месца здарэння — у вёсцы Тарасава. Медыцынскі агляд паказаў у яго крыві больш за 3 праміле алкаголю.
Мужчыну пагражае турэмны тэрмін, распачата крымінальная справа.