Нацыянальны алімпійскі камітэт не ініцыяваў правядзеньня на тэрыторыі краіны этапу эстафэты алімпійскага агню ў сувязі з «істотнымі фінансавымі выдаткамі». Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс‑аташэ НАК Пятро Рабухін.

«Кошт арганізацыі эстафэты перавышае два мільёны даляраў», — адзначыў спадар Рабухін. Паводле ягоных слоў, НАК не зьвяртаўся з гэтай прапановай у аргкамітэт пэкінскай алімпіяды.

У рамках эстафэты алімпійская паходня пабывае ў 22 гарадах пяці кантынэнтаў і пераадолее за 130 дзён агулам каля 135 тысяч кілямэтраў.

Надоечы агонь з Пэкіну прыбыў у Алматы. Урад Казастану ўклаў 2,5 мільёна даляраў у падрыхтоўку этапу эстафэты.

Наступныя этапы эстафэты пройдуць у Стамбуле (3 красавіка), Санкт‑Пецярбургу (5 красавіка) і Лёндане (6 красавіка).

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0