У Полацку зьбіраюцца адкрыць новы турыстычны маршрут — па Дзьвіне да Дзьвінску.
Называецца трансгранічны праект — «Бэлла Дзьвіна».
Праект будзе праходзіць у два этапы: адкрыцьцё турыстычнага цэнтру ў Полацку, а таксама стварэньне воднага маршруту Полацк—Дзьвінск (Латвія) зь сямю прыпынкамі.
Мяркуецца, што гэта будзе байдарачны маршрут. Ягоная рэалізацыя можа пачацца ўжо ў траўні.
0
0
0
0
0
0