Маладзёжная зборная Беларусі пакінула элітны дывізіён чэмпіянату свету, двойчы саступіўшы камандзе Швейцарыі ў релегейшн раўндзе (гульнях за выжыванне).
Сёння беларусы прайгралі з лікам 2:6.
У групавым турніры беларусы прайгралі таксама ва ўсіх чатырох матчах.
У наступным годзе беларусы згуляюць у групе А першага дывізіёна. Сапернікамі беларускай каманды стануць Аўстрыя, Казахстан, Нарвегія, Германія і Францыя. У вышэйшым дывізіёне, матчы пройдуць у Канадзе, згуляе зборная Латвіі.
Нагадаем, у мінулым годзе зборная Беларусі U-20 пад кіраўніцтвам Паўла Перапехіна здолела прабіцца ў вышэйшы дывізіён ўпершыню за 7 гадоў.
0
0
0
0
0
0