Гадавальнік высакародных аленяў створаны ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці.

ТАА «Алавія Гарадоцкая» закупіла ў адной з фермерскіх гаспадарак Літвы 120 асобін высакароднага еўрапейскага аленя для далейшай гадоўлі. «Іх ўзрост вар'іруецца ад 3 да 7 гадоў, усяго 110 самак, астатнія - самцы. Першы прыплод мы чакаем вясной 2016 года. Плануем вырошчваць жывёл для рэалізацыі ў паляўнічыя гаспадаркі, запаведнікі рэспублікі і замежжа. Галоўная наша мэта, каб было больш трафейных асобін. Але гэта планы, пра якія канкрэтна можна будзе казаць праз 3—4 гады, калі будзем мець дастаткова асобін для рэалізацыі».

Цяпер алені знаходзяцца на 30-дзённым карантыне, пасля чаго будуць выпушчаныя ў вальеры, якія займаюць плошчу прыкладна 53 га на тэрыторыі Стадолішчанскага сельсавета паблізу вёскі Шандра. Для жыццезабеспячэння жывёл ёсць усё неабходнае: паілкі і кармушкі, сенасховішчы пад навесамі, натуральны вадапой.

Пакуль будзе створана 6-8 працоўных месцаў пад абслугоўванне і ахову аб'екта, з часам колькасць работнікаў можа вырасці. У перспектыве пры гадавальніку з'явіцца свая паляўнічая гаспадарка плошчай не менш за 100 га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?