Як паведаміла Вольга Харламава, на сустрэчу абяцалі прыехаць старшыня Менскага аблвыканкаму Леанід Крупец і прадстаўнікі прыродаахоўных ворганаў. Раней ужо былі праведзеныя чатыры акцыі пратэсту.
«Для нашага маштабу акцыі былі вялікія — з дванаццаці тысячаў прыйшло 800 чалавек. Людзі ня вераць чыноўнікам, бо ўжо ня раз лавілі іх на падмане,» — кажа Вольга.
Мінулай восеньню расейскае ЗАТ «Фирма «Август» дамовілася з беларускім кіраўніцтвам аб пабудове хімічнага заводу. «Август» прапанаваў наладзіць за свой кошт вытворчасьць «сродкаў абароны расьлінаў» у свабоднай эканамічнай зоне «Мінск». Экспэртызу расейскае ЗАТ прайшло за 12 дзён.