Беларускія пуховыя хусткі атрымалі ў падарунак ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі жанчыны, якія пражываюць у гарадскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы «Світанак» ў Мінскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання дома-інтэрната азнаёміўся з умовамі жыцця ветэранаў, цёпла паразмаўляў з імі. Падчас піцця чаю кіраўнік дзяржавы выслухаў кожнага з іх, пацікавіўся праблемамі. Як распавялі ветэраны, тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага пражывання і баўлення вольнага часу.

Пажылыя людзі падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за клопат. Той сказаў, што не трэба дзякаваць, бо гэта яго праца. Ён запэўніў, што дзяржава і ў далейшым будзе клапаціцца аб старых. Ветэраны падзякавалі таксама кіраўніку краіны за кавуны, якія былі перададзеныя раней з выгадаванага на тэрыторыі прэзідэнцкай рэзідэнцыі ўраджаю.

У нязмушанай гутарцы кіраўнік дзяржавы цікавіўся ў ветэранаў іх меркаваннем па розных пытаннях. Як аказалася, ветэраны ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў краіне і свеце, яны сочаць за палітыкай. У вольны час глядзяць тэлевізар і займаюцца любімымі захапленнямі.

У завяршэнне ветэраны разам з Аляксандрам Лукашэнкам выканалі знакамітую «Кацюшу» і іншыя песні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?