У сеціве з'явілася анлайн-гульня пад назвай «Шматхадовачка-2: галодныя гульні». Яе распрацоўшчыкам выступіла папулярная навінавая суполка «Лентач». Нагадаем, гэта ўжо не першая іх падобная гульня.

Скрыншот з гульні.

Скрыншот з гульні.

Гульня складаецца з некалькіх місій, кожная з якіх адлюстроўвае пэўную падзею, што адбылася ў Расіі ў 2015 годзе. У прыватнасці, закранутыя тэмы харчовых санкцый, забойства Нямцова, Мінскіх пагадненняў, пажараў у Хакасіі, канфлікту з Турцыяй і г.д.

Кожная місія з гульні мае сваю «фішку». Напрыклад, у адной з іх трэба адцягнуць Эрдагана, каб ён не «нанёс удар у спіну». Але гэта зрабіць у прынцыпе немагчыма, і турэцкі палітык усё адно вырываецца і дае «галоўнаму герою» выспятка.

Гуляйце і абмяркоўвайце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?