У адну са светлагорскіх кватэр пагрукаў невядомы мужчына. Як аказалася, п'яны госць шукаў сваячку. Гаспадар растлумачыў, што той памыліўся адрасам і зачыніў дзверы. Праз некаторы час у кватэру зноў пагрукалі. На парозе стаяў усё той жа мужчына і ізноў патрабаваў, каб сваячка выйшла да яго.

«Гаспадар адказаў, што нічым не можа дапамагчы, і паспрабаваў зачыніць дзверы, — распавяла папярэднюю версію падзей афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Аднак незнаёмы праявіў настойлівасць, на парозе завязалася бойка. Нечакана буян дастаў свой нож і пырнуў гаспадара кватэры ў грудзі».

Сведкам бойкі стаў госць пацярпелага. Калі ён паспрабаваў разняць мужчын, нападнік уцёк. Відавочца выклікаў хуткую дапамогу, паведаміў аб нападзе ў міліцыю і апісаў прыкметы злачынцы.

Пацярпелага хлопца даставілі ў бальніцу ў рэанімацыйнае аддзяленне. Аднак рана аказалася смяротнай, ноччу ён памёр. Падазраванага затрымаў дзяжурны патруль міліцыі на цэнтральнай плошчы Светлагорска. Госцем аказаўся 39-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Па факце забойства ў дачыненні да яго заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?