З 12 студзеня павышаецца кошт праезду ў міжгародніх аўтобусах. Інфармацыя пра новыя тарыфы размешчана на афіцыйным сайце Мінсктранса.

Кошты на квіткі міжгародніх маршрутаў вырастуць у сярэднім на 10%. Праезд падаражэў як у аўтобусах агульнага тыпу, так і ў аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі. Павышэнне тарыфаў закране звычайныя і хуткасныя маршруты.

Тарыф на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах ўсталёўваюцца асобна для наступных маршрутаў:

за адзін кіламетр праезду

Мінск — Гродна праз Баранавічы ў памеры 464 рублёў;

Мінск — Магілёў у памеры 500 рублёў;

Мінск — Пінск праз Клецк, Мінск — Пінск праз Сіняўку ў памеры 660 рублёў;

за паездку

Мінск — Гродна ў памеры 140 000 рублёў,

на ўчастку Мінск — Ліда ў памеры 65 000 рублёў.

Тарыфы на перавозку дзяцей ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах ўсталёўваюцца ў памеры 50% ад устаноўленых тарыфаў. Для зніжкі трэба прадставіць пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях.

Пры гэтым зніжка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар з сімвалам «K», якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?