Праваслаўныя вернікі ў Беларусі адзначаюць Раство. Святочныя службы гэтай ноччу прайшлі ва ўсіх храмах краіны.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі напярэдадні правёў у Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы Усяночнае трыванне. А роўна апоўначы тут пачалася галоўная начная служба — Боская літургія. Працягвалася яна да паловы сёмай раніцы.





