Пра тое, што двое ўзброеных людзей на матацыкле адкрылі ў чацвер агонь па турыстычным аўтобусе каля аднаго з гатэляў у Каіры, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў мясцовых службах бяспекі.
Паводле яго слоў, у выніку здарэння загінулых і пацярпелых няма.
Напад на турыстаў, двое з якіх былі ізраільцянамі, адбыўся ў момант, калі яны садзіліся на аўтобус ля гатэля, размешчанага на дарозе па шляху да пірамід.
Адзін з нападнікаў быў арыштаваны на месцы здарэння, другі быў затрыманы пазней у іншым раёне Каіра.
Па словах крыніцы AP у службах бяспекі Егіпта,нападнікі былі ў масках. Пашкоджанні, дадаў ён, атрымаў фасад гатэля пад назвай Three Pyramids Hotel, побач з якім стаяў аўтобус.
0
0
0
0
0
0