Netflix — амерыканская кампанія, пастаўшчык фільмаў і серыялаў. Першапачаткова Netflix займалася пракатам фільмаў на DVD-дысках, выкарыстоўваючы мадэль бізнэсу DVD па пошце. Пачынаючы з 1999 года, кампанія ўсё больш і больш пачынала займацца продажам відэа па запыце карыстальніка інтэрнэту.

6 студзеня 2016 года падчас прэс-рэлізу кампанія заявіла, што іх анлайн-сэрвіс цяпер дасяжны для ўсіх краін, акрамя Сірыі, КНДР і КНР. На сённяшні момант кампанія абслугоўвае больш за 70 мільёнаў карыстальнікаў у 190 краінах свету.

 

Чым жа адметны Netflix? Якасцю. Вы можаце самі абіраць фільмы, глядзець іх у найлепшай якасці і нават з арыгінальнай агучкай. Глядзець серыялы можна як з тэлевізара (калі ў вас ёсць Smart TV ці падключаны інтэрнэт), з камп'ютара ці з мабільных прылад і планшэтаў. Ёсць версія як на Аndroid, так і на Ios. Cэрвіс, пакуль што, не мае беларускай мовы.

Для ўсіх зарэгістраваных на сэрвісы першы месяц прагляду серыялаў — бясплатны. Далей жа вы можаце абраць адну з трох падпісак на месяц.

1. Базавая за 7,99$ (фільмы не ў HD, можаце глядзець толькі адзін серыял адначасова на розных прыладах).

2. Стандартны за 9,99$ (фільмы ў HD, але не самым лепшым, можаце глядзець некалькі серыялаў адначасова з розных прылад).

3. Прэміўм за 11.99$ (Фільмы ў найлепшай якасці, можаце глядзець 4 серыялы адначасова з розных прылад).

Можаце скарыстацца месяц і ацаніць, ці гатовыя вы плаціць такія грошы за якаснае кіно. Напрыклад, серыял «Cмяльчак» (Daredevil) зняты Netflix па аднайменным коміксе Marvel, быў высока ацэнены ў інтэрнэт-прасторы. 

Трэйлер «Смяльчак» (асцярожна, жорсткія кадры):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?