Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў, выступаючы 7 студзеня на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.
president.gov.by
«Усе складанасці мы пераадолеем, — выказаў перакананасць кіраўнік дзяржавы. — Тым больш што яны не катастрафічныя для нашай дзяржавы».
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на тым, што Беларусь працягне сацыяльную палітыку, накіраваную на дапамогу і падтрымку тым, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу. «Дапаможам тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. А хто можа працаваць, але не хоча - прымусім. Не крыўдуйце», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.