«Сёння нас са спячым дзіцем у вазку выставілі з крамы «Калінка» ГЦ «Есіці» ў Мінску. Нельга, маўляў, з каляскамі да іх. Пры гэтым, мы літаральна тыдзень таму там былі з каляскай жа, і ніякіх праблем: нам нават зніжку зрабілі і падарунак далі.

Асартымент крамы дзесьці напалову складаецца з дзіцячага адзення беларускай вытворчасці.

Кнігі скаргаў чамусьці не аказалася, але абяцалі яе прывезці (!). Праз 45 хвілін. Праз 40 хвілін, згледзеўшы нас, крама замкнулася (у 17.45, хоць час працы да 21.00) без тлумачэння прычын.

Upd: Надпіс пра калыскі з'явілася ўжо пасля таго, як нас выставілі за дзверы», — піша Вольга Давідовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0