Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас службы на Раство, што прайшла ў саборы Святога Духа ў Мінску, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

president.gov.by

president.gov.by

«Я рызыкнуў нядаўна, у канцы мінулага года, сказаць, што наступны год не будзе лягчэйшы, чым мінулы. Вы бачыце, што адбываецца вакол нашай краіны. Многія людзі ў нас у грамадстве гавораць па-беларуску: «добра, перажывем, абы не было вайны. Я не прытрымліваюся гэтага лозунгу. Жыць трэба заўсёды. І мы будзем заўсёды жыць годна і нармальна. Але ў гэтым ёсць глыбокі сэнс, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — І мы ў гэтым пераканаліся на прыкладзе нашых суседзяў: калі вайна, тады не хочацца нічога. Толькі міру. Толькі б захаваць жыццё. І людзі думаюць нават не пра сябе. Людзі думаюць пра сваіх дзяцей. зараз. Большага мы проста не смеем прасіць сёння. Таму першы наш зварот да Госпада, каб ён сапраўды нас абараніў і захаваў нашу краіну такой, якой яна ёсць. Бо ўсё астатняе залежыць ад нас». Бо калі будзе мір, то чалавек зможа зрабіць усё, мяркуе Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0